13 кастрычніка бібліятэкар філіяла “Вярхоўская сельская бібліятэка” запрасіла сваіх карыстальнікаў на фальклорнае свята “Святы Пакроў”.
Гаспадыня распавядала гасцям аб тым, што святкуючы Пакровы, царква ўшаноўвае падзею, якая адбылася ў 910 годзе ў храме ў Канстанцінопалі. Перад калекам Андрэем і яго вучнем Епіфаніем паўстала Боская Маці і, узняўшы над ім белае покрыва, звярнулася да Бога з малітвай аб уратаванні свету і збавенні людзей ад няшчасцяў.
Лічылася, што ў прыродзе ў гэты дзень адбываюцца важныя змены: Пакроў “замыкае” на зіму зямлю, якую вясной павінен будзе адамкнуць святы Юрый.
Бібліятэкар прапанавала гасцям ўспомніць прыкметы з народнага календара, па якіх можна было прадсказаць надвор’е, адгадаць загадкі, хуткавымаўлянкі, праспяваць песні.
Напрыканцы мерапрыемства дачка гаспадароў Аленка запрасіла ўсіх гасцей азірацца назад, у мінулае, каб не пагасла свечка на покуці і пажадала шчасця у кожную хату!
Жывіце ў міры і згодзе пад шчаслівым небам нашай Беларусі!