Святы Пакроў

13.10.2025

 На дварэ сярэдзіна восені – кастрычнік. З палёў звезены лён і бульба, закончана сяўба азіміны, чалавек у гэты час бачыць плён свайго гаспадарскага клопату. Настаў час вялікага заключнага свята, свята шчырай падзякі маці-зямлі. 
12 кастрычніка бібліятэкар Вярхоўскай сельская бібліятэкі і працаўнікі сельскага клуба запрасілі  вучняў у  “Беларускую хатку” на фальклорнае свята “Святы Пакроў”
 Гаспадары сустракалі гасцей хлебам – соллю, які падавалі на ручніку, бо ручнік – гэта сімвал чысціні, цяпла беларускай зямлі і роднай хаты. Госці з задавальненнем праспявалі ў адказ песню “Ручнікі”, потым усе разам ўспомнілі прыметы з народнага календара, па якіх можна было прадказаць надвор’е, адгадвалі загадкі, вымаўлялі скорагаворкі. Называлі прыказкі і прымаўкі ў якіх былі выказаны адносіны людзей да хлеба, частаваліся прысмакамі. Напрыканцы мерапрыемства бібліятэкар пажадала ўсім шчасця ў кожную хату, часцей азірайцца, назад, у мінулае, каб не пагасла свечка на покуці, жыць ў міры і згодзе пад шчаслівым небам нашай Беларусі.