"Сяброўствам з кнігай ганаруся"

14.09.2023

 Да Дня бібліятэк 14 верасня у філіяле "Бачэйкаўская сельская бібліятэка ім. Б.П.Беляжэнкі" для дашкольнікаў прайшло падарожжа па кніжных старонках "Сяброўствам з кнігай ганаруся".

 Бібліятэкар пазнаёміла дзяцей з працэсам стварэння кнігі, патлумачыла для чаго неабходна наведваць бібліятэку і пазнаёміла з правіламі беражлівых адносін да кнігі.

 Маленькія госці бібліятэкі выказалі жаданне стаць яе чытачамі!