“Сямейна – бытавая абраднасць”

19.04.2021

  18 красавіка  Вярхоўская сельская бібліятэка запрасіла сваіх чытачоў на гадзіну беларускай культуры “Сямейна – бытавая абраднасць”.

  Сямейная абраднасць ахоплівае найбольш важныя вехі ў жыцці чалавека – нараджэнне, вяселле, провады ў войска, перасяленне ў новую хату, пахаванне і памінанне нябожчыка – якраз усе тыя моманты, якія былі  найбольш значнымі  і адказнымі, пэўнай мяжой на жыццёвым шляху. І хоць усе яны абгрунтаваны практычнай неабходнасцю, іх змест у асноўным напоўнены  клопатам аб прадаўжэнні  чалавечага роду, здаровым развіцці будучага патомства. Нездарма ж у народзе кажуць : “Калі дзіця на свет прыходзіць, новы кусок хлеба  родзіць!”

  Сямейныя абрады вельмі старажытныя па сваім паходжанні, аднак да сённяшніх дзён яны не страцілі мэтавай накіраванасці і прызначэння ў народным жыцці, здолелі захаваць у сабе адну з цікавейшых старонак народнага побыту, нашай нацыянальнай культурнай спадчыны.
  Да мерапрыемства была падрыхтавана кніжная выстава “Жыцця адвечны лад”.