Лета - гэта выдатная пара і для дзяцей, і для дарослых. Менавіта летам у дзяцей ёсць добрая магчымасць атрымаць зарад здароўя на ўвесь год. Дзіцячы аздараўленчы лагер «Лідэр» чакае дзяцей і падлеткаў ад 6 да 17 гадоў. Лагер знаходзіцца ў аграгарадку Астроўна. Насычаная праграма адпачынку і забаў зробіць летнія канікулы дзяцей незабыўнымі, прынясе ім масу новых уражанняў, а таксама дапаможа набыць шмат новых сяброў.
Астровенская сельская бібліятэка цесна супрацоўнічае з лагерам. На гэты раз яна падрыхтавала літаратурна-музычную кампазіцыю “Так ярка пражыць - лепшай долі няма на зямлі”, прымеркаваную да дня нараджэння Янкі Купалы.