Таямніцы беларускіх слоў

22.02.2024

 21 лютага ў Задарожскай сельскай бібліятэцы адбылося мерапрыемства прысвечанае Міжнароднаму дню роднай мовы. У гульні–віктарыне “Таямніцы беларускіх слоў” прынялі ўдзел вучні 1–9 класаў.
 Дзеці актыўна адгадвалі загадкі, працягвалі беларускія прымаўкі і пагаворкі. Вучні з задавальненнем удзельнічалі ў конкурсе беларускіх казак і чытання вершаў. Адной з умоў для пераможцаў было размаўленне толькі на беларускай мове. На прыканцы мерапрыемства дзеці пазнаёміліся з выставай новых дзіцячых кніг на беларускай мове.