“Тайны чароўнай ніці” – так загадкава назвалі бібліятэкары дзіцячай раённай бібліятэкі кніжна – прадметную выставу–прагляд, якая адкрыта 18 студзеня.
Прысвечана яна самай яркай праяве беларускага народнага мастацтва – традыцыйнай вышыўцы.
На хвалі цікаўнасці нашага грамадства да сваіх гістарычных каранёў, да традыцый культуры, гэта выстава выклікае значны інтарэс. Многія імкнуцца мець у сваім гардэробе беларускія вышыванкі, адзенне з нацыянальным каларытам.
Аб гісторыі ўзнікнення багатага аздаблення раскажуць прыгожыя альбомы, кнігі, размешчаныя на выставе. Таксама прадстаўлены аўтэнтычныя тэкстыльныя вырабы: вытанчана ўпрыгожаныя кашулі, ручнікі,
сурвэткі.
Для пачынаючых вышывальшчыц шмат рэкамендацый у сучасных яркіх, прыгожых выданнях.