Народнае мастацтва – адно з самых традыцыйных відаў нацыянальнай культуры Беларусі. У ім увасобілася жывая душа народа, яго багаты, назапашаны стагоддзямі практычны вопыт і эстэтычны густ.
На кніжна-прадметнай выставе-прагляду “Традыцыйныя рамёствы майго краю”, якая пачала дзейнічаць ў дзіцячай раённай бібліятэцы з 23 лістапада, прадстаўлены вырабы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва з Бешанковіцкага гісторыка-краязнаўчага музея: вырабы з дрэва, ткацтва і ганчарства. Падрабязней пазнаёміцца з вырабамі можна з дапамогай тэматычнай літаратуры, якая прадстаўлена на выставе.