Тры сімвалы дзяржаўнасці

03.05.2024

 Сектар па абслугоўванні дзіцячага чытача цэнтральнай раённай біблятэкі запрасіў да сябе вучняў ДУА ”Сярэдняя школа № 2 г. п. Бешанковічы імя Героя Савецкага Саюза Міхаіла Мікалаевіча Ткачэнкі“ на патрыятычны час “Тры сімвалы дзяржаўнасці”.
 Падчас мерапрыемства дзеці пазнаѐміліся з  сімваламі дзяржаўнасці Беларусі. Бібліятэкар расказала сваім чытачам, якім быў шлях станаўлення, развіцця і зацвярджэння дзяржаўных сімвалаў Рэспублікі Беларусь, а таксама ў якіх выпадках падымаецца сцяг Беларусі, што адлюстравана на гербе, як гучыць гімн і як сябе паводзіць пры яго выкананні. 
 Напрыканцы мерапрыемства паглядзелі фільм “Сімвалы Беларусі” і адказалі на пытанні віктарыны.