Творчая сустрэча з Барысам Паўлавічам Беляжэнкам

24.12.2014

23 снежня ў цэнтральнай раённай бібліятэцы адбылася творчая сустрэча з Ганаровым членам Саюза пісьменнікаў Беларусі, ураджэнцам вёскі Бачэйкава Барысам Паўлавічам Беляжэнкам.

У чытальнай зале сабраліся сапраўдныя аматары літаратуры, якія з задавальненнем паслухалі вершы земляка, пазнаёміліся з жыццёвым і творчым шляхам аўтара.

Сустрэча атрымалася вельмі цікавай і шчырай.