Жыў на свеце дзед Васіль,
За плячыма мех насіў
Дазналіся мышкі
Што ў мяшэчку, кніжкі,
Разгрызлі завязкі,
Бачаць , ажно ж – казкі
Сталі клікаць дзяцей:
- Гэй, сюды ўсе хутчэй!
А хто ж ён, гэты дзед Васіль? Каб знайсці адказ на гэта пытанне і адправіліся дзеці разам з бібліятэкарам у падарожжа па старонках творчасці Васіля Віткі “У госці да дзеда Васіля”.
Прысутныя пазнаёміліся з творчасцю пісьменніка, паслухалі вершы, апавяданні, скорагаворкі, жарты. С задавальненнем на фізкультхвілінцы выконвалі рухі пад словы лічылкі “Раз, два, тры, чатыры”. Вельмі ўразіла дзяцей гісторыя напісання казкі “Вавёрчына гора”.
Да мерапрыемства падрыхтавана кніжная выстава “Паэт, казачнік, сябра дзяцей”.