«У госці да Майдадыра»

31.03.2022

 30 сакавіка 2022 года адзначаецца 140 год з дня нараджэння вядомага дзіцячага пісьменніка Карнея Іванавіча Чукоўскага. Да гэтай знамянальнай даты бібліятэкарам Бешанковіцкай гарпасялковай бібліятэкі Казак С.А. сумесна з выхавацелямі дзіцячага сада №5 г.п. Бешанковічы было падрыхтавана мерапрыемства пад назвай «У госці да Майдадыра». Праходзіла яно ў актавай зале дзіцячага сада ў форме літаратурнага чытання-імправізацыі. Бібліятэкар пазнаёміла дзяцей з творамі К.І.Чукоўскага, застанавілася на кнізе-юбіляры – казцы «Майдадыр» (ёй 95 год), чытала яе разам з дзяцьмі. Потым выхаванцы старэйшай групы паказалі імправізаваны міні-спектакль па казцы «Муха Цакатуха». Закончылася свята вясёлым танцам удзельнікаў спектакля і гледачоў.