Гэй, родныя песні! Вы ў суме і ў горы,
Ці ночка пануе, ці сівер дзьме зімні,-
Для роднай зямелькі вы - светлыя зоры,
Для роднага краю вы - райскія гімны!
Я.Купала
Нездарма гавораць: "Песня - душа народа". Пра яе можна сказаць, што яна і народная, і святая, і патрыятычная, і заўсёды падтрымае ў цяжкую хвіліну. 19 лістапада Вярхоўская сельская бібліятэка запрасіла ўсіх жадаючых у музычную вандроўку "У песнях славім Беларусь", прысвечаную беларускай песні. Дзеці з задавальненнем слухалі запісы беларускіх песень і пры дапамозе "музычнага слоўніка" выбіралі словы, якія адлюстроўвалі іх пачуцці да той, ці іншай песні. Напрыканцы мерапрыемства бібліятэкар пажадала ўсім прысутным слухаць часцей песні на роднай мове, жыць у згодзе з людзьмі, з музыкай.