Усё пра здароўе

04.05.2022

 28 красавіка 2022 года ў Бешанковіцкай гарпасялковай бібліятэцы адбылося чарговае паседжанне клуба аматараў чытання, і прысвечана яно было здароўю. Бібліятэкар Казак С.А. падрыхтавала да мерапрыемства кніжную выставу, якую склалі кнігі пра прафілактыку розных захворванняў, дыетычнае харчаванне, лекавыя расліны. Мерапрыемства праходзіла ў форме гадзіны карысных парад, і да яго бібліятэкарам былі падрыхтаваны так званыя “карысныя парады” ў выглядзе невялікіх плакатаў з цікавай інфармацыяй пра рэжым дня, фізічнае здароўе, здаровы лад жыцця.
 Дарэчы, члены клуба маглі змерыць сабе кравяны ціск з дапамогай двух танометраў: электроннага і механічнага, і параўнаць, які з іх больш правільна яго паказвае. Таксама ўдзельнікі мерапрыемства падзяліліся сваімі праверанымі спосабамі прафілактыкі і лячэння прастуды, болю ў нагах і спіне, галаўнога болю, загаення ран і парэзаў.