«Вандроўка ў родную мову»

14.02.2022

 У календары ёсць такое свята – Міжнародны дзень роднай мовы, якое адзначаецца 21 лютага. З гэтай нагоды бібліятэкар філіяла «Драздоўская сельская бібліятэка» запрасіла сваіх чытачоў на літаратурную гадзіну «Вандроўка ў родную мову». 
 У свеце шмат цудоўных моў, кожная з іх непаўторная, але ў  чалавека ёсць толькі адна, якая завецца роднай. Для нас родная мова беларуская. Вершы беларускіх паэтаў гучалі для прысутных.

 З легендаў i казак былых пакаленняў,
З калосся цяжкога жытоў i пшанiц,
З сузор'яў i сонечных цёплых праменняў,
З грымучага ззяння бурлiвых крынiц.
З птушынага шчэбету, шуму дубровы,
I з гора, i з радасцi, i з усяго
Таго, што лягло назаўсёды ў аснову
Святынi народа, бяссмерця яго, –
       Ты выткана, дзiўная родная мова.       
                                                                                 Максiм Танк.