З 5 па 14 лютага 2024 года на абанеменце цэнтральнай раённай бібліятэкі праходзіць юбілейная выстава “Волат беларускай паэзіі”, прысвечаная 110 гадавіне з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Аркадзя Куляшова.
Яркі прадстаўнік беларускай паэзіі савецкай эпохі, выдатны майстар слова, Аркадзь Куляшоў у сваёй творчасці паказаў лёс цэлага пакалення, да якога належыў і сам. Яго паэзія ўвайшла ў залаты фонд беларускай літаратуры 20 стагоддзя. У вершах паэта ўдала спалучаецца філасофская глыбіня, імкненне да ўсебаковага ўсведамлення складаных жыццёвых з’яў, а таксама высокі ўзровень паэтычнага майстэрства.
На выставе прадстаўлены кнігі паэзіі “Граніца”, “Росквіт зямлі”, “Сасна і бяроза” “Хуткасць”, паэмы “Цунами”, “Аманал”, “Баранаў Васіль”, “Сцяг брыгады”. Дарэчы паэма “Сцяг брыгады” ў мінулым годзе адзначыла свой 80-ты юбілей. Гэта першы буйны твор пра Вялікую Айчынную вайну ва ўсёй савецкай літаратуры.
Экспазіцыя разлічана на шырокую чытацкую аўдыторыю.