«Вялікдзень – свята сонца i вясны»

14.04.2023

Дзень самы светлы — Велікодны,
Час росквіту ўсёй зямлі.
Каб чалавек быў добры, годны,
Каб мы шчаслівымі былі.

 У рамках праекта «Сцяжынкамі родных традыцый» філіял «Дзіцячая раённая бібліятэка» запрасіла да сябе вучняў ДУА «Сярэдняя школа № 2 г. п. Бешанковічы імя Героя Савецкага Саюза Міхаіла Мікалаевіча Ткачэнкі» на урок рамяства «Вялікдзень – свята сонца i вясны».
 Дзеці пазнаёміліся з народнымі святамі вясенняга цыкла, з беларускімі традыцыямі і абрадамі нашых продкаў.  І сталі ўдзельнікамі майстар–класа, які правёў майстар Дома рамёстваў,  па роспісу велікодных яек. Таксама у біблятэцы была аформлена кніжная–прадметная выстава «Пасхальное чудо – писанка».