“Вяночак вершаў Максіма Багдановіча”

10.12.2021

 “Нашто ж на зямлі сваркі і зводкі, боль і горыч, калі ўсе  мы разам ляцім да зор”. Гэтыя і іншыя знакамітыя  выслоў’і М. Багдановіча з будынка Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі нагадваюць пра 130-я ўгодкі з дня нарадження беларускага класіка. Эмацыянальныя, пранікнёныя словы паэзіі М.Багдановіча, якія цешаць сэрца, належаць чалавеку духоўна багатаму, таленавітаму з якім  хочацца быць пастаянна, вярнуць яго ў сённяшні дзень. І мы  звяртаемся да Багдановіча не раз.
  9 снежня дзіцячая раённая бібліятэка наладзіла літаратурна – музычную кампазіцыю “Вяночак вершаў Максіма Багдановіча”, на якую запрасілі вучняў 8 класа .
  Сведчаннем вялікай любові і ўдзячнасці Радзімы з’яўляюцца мемарыяльныя дошкі, шматлікія помнікі, музеі і наша памяць. А зорка Багдановіча зіхаціць над кожным  з нас на шляху да жыццёвай гармоніі, чысціні і чалавечнасці.