"Вярхоўскія вячоркі на завалінцы"

29.11.2017

  28-га лістапада ў Вярхоўскай сельскай  бібліятэцы прайшло фальклорное свята "Вярхоўскія вячоркі на завалінцы".
Народнае свята -люстэрка чалавечай душы. Калі хочаце лепш даведацца , як жылі нашы продкі,звярніцеся да іх творчасці. Колькі ў ей глыбокай мудрасці .
На нашым фальклорным свяце гучалі беларускія народныя песні : "Ох рэчанька", "Ох і сеяла Ульяніца лянок", "Купалінка", прыказкі і прымаўкі. Дамавік загадваў гасцям свае загадкі. Дзеці разам с гаспадаром прагаворвалі хуткавымаўлянкі , гулялі у карагодную гульню " Хустачка" ,танчылі Лявоніху і Польку а ў заканчэнні мерапрыемста гаспадары частавалі ўсіх беларускай стравай: бабкай , клецкамі , дранікамі. І як казала гаспадыня:"Частавалі чым мелі, весяліліся , як умелі".  

Бібліятэкар Вярхоўскай сельскай бібліятэкі Г.М.Курмель.

 

"Вярхоўскія вячоркі на завалінцы" (відэаролік)