1 чэрвеня ва ўсім свеце адзначаецца Дзень абароны дзяцей. Да гэтай даты бібліятэкарам Бешанковіцкай гарпасялковай бібліятэкі Казак С.А. была падрыхтавана літаратурна-забаўляльная праграма «Вясёлкавая планета дзяцінства».
Прайшло мерапрыемства на базе дзіцячага сада №5 г.п.Бешанковічы. У актавай зале сабраліся дзеці старэйшых груп. Бібліятэкар павіншавала дзяцей са святам, з пачаткам лета і правяла вершаваную гульню «Што такое бібліятэка?», пасля запрасіла дзяцей у цікавае падарожжа ў казачную краіну і дапамагалі ёй: каралева Кніга і бакалаўрэса Казка. Яны прапанавалі дзецям літаратурныя віктарыны «Пазнай казачнага героя» і «З якой гэта казкі». Дзеці адказвалі на пытанні віктарын і атрымлівалі за правільныя адказы салодкія пачастункі ад каралевы Кнігі. Потым, у знак удзячнасці, дзеці спелі песню пра кнігі «Чамучкі». Закончылася свята дружным карагодам.