Вясёлых святаў! Дабра у хату!

16.01.2023

  Вясёлых святаў! Дабра у хату! Здароўя – мора! Ня ведаць гора! У шчодры вечар фiлiял «Драздоўская сельская бiблiятэка» сумесна з клубам павiншавалi жыхароў аг.Дразды з Калядамi і Новым годам!

 Калядоўшчыкі заходзілі ў кожны двор і паказвалі цэлае прадстаўленне, спявалі калядкі, прыказкамі і прымаўкамі віншавалі гаспадароў, жадалі шчаслівага, удалага, багатага новага года.