Сярод лясоў, азёр і рэчак
На дзіўным беразе Дзвіны
Найпрыгажэйшы, слаўны, вечны
Узрос пасёлак з даўніны.
Раскінулісь сады і хаты
Уздоўж вялікае ракі
Раслі тут Хруцкі і Даватар —
Праслаўленыя зямлякі.
Ульская сельская бібліятэка запрасіла сваіх чытачоў на відыя-прагляд «Я ў гэтай вёсачцы жыву, я гэту вёску знаю». Прысутныя пазнаёміліся з гісторыяй пасёлка, паглядзелі слайды.