“Як даўні скарб, як спадчына нам даравана мова матчына”

18.02.2021

   21 лютага 2021 г. па ініцыятыве ЮНЕСКА ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Свята ўзнікла дзеля таго, каб папярэдзіць знікненне ўнікальных гаворак і захаваць моўную разнастайнасць, падтрымаць нацыянальныя культуры, а таксама забяспечыць права кожнага чалавека на карыстанне роднай мовай. Да Міжнароднага дня роднай мовы ў чытальнай зале Бешанковіцкай цэнтральнай раеннай бібліятэкі для вучняў 8”Б” класа ДУА “Сярэдняя школа №2 г.п. Бешанковічы”  прайшла тэматычная вечарына “Як даўні скарб, як спадчына нам даравана мова матчына”. Увазе чытачоў бібліятэкі прадстаўлена выстава-прагляд “Крыніцай гучаць твае словы, мая беларуская мова”.