«Не саромся, беларус, гамані па–свойму – на роднай мове бацькоў і дзядоў сваіх. Шануй сваю мову, шануй свае песні, свае казкі, звычаі і ўсё роднае – гэта спадчына дзядоў і вялікі нацыянальны скарб».
Змітрок Бядуля
21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Сёння ў свеце шмат цудоўных моў. Адны з іх вабяць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю, другія – мілагучнасцю. Але ў кожнага чалавека ёсць толькі адна родная мова.
З нагоды свята ў філіял «Вярхоўская сельская бібліятэка» завіталі дзяці дашкольнага і школьнага ўзросту на літаратурна – музычную вечарыну «Як даўні скарб, як спадчына, нам даравана мова матчына» .
Бібліятэкар прапанавала сваім маленькім чытачам акунуцца ў чароўны свет роднай мовы, паслухаць як гучаць вершы, казкі беларускіх пісьменнікаў, успомніць прыкметы і прыказкі, адгадаць загадкі, пагуляць у гульні, праспяваць песні і патанчыць.
Некалі Францішак Багушэвіч казаў: «Мова – гэта «адзежа душы». Няхай жа душа беларускага чалавека, нарэшце, апранецца ў сваё адзенне, сатканае з такой прыгожай, звонкай беларускай мовы!».
Да вечарыны аформлена кніжная выстава «Мова народа – яго святыня».
Г.М. Курмель.