Нібы маці, берагчы
Працаўніцу нашу – мову,
Бо яна – жыцця зачын
І пачатак песні новай.
Янка Сіпакоў
У рамках тыдня роднай мовы у сектары па абслугоўванні дзіцячага чытача цэнтральнай раённай біблятэкі арганізавана выстава “Як даўні скарб, як спадчына, нам даравана мова матчына”.
Самай важнай для любога чалавека з’яўляецца тая мова, на якой ён вучыцца размаўляць і пазнаваць навакольны свет. Гэта мова дзяцінства, мова, на якой размаўляюць у сям’і, мова першых узаемаадносін у грамадстве. Нашы бацькі, дзяды і прадзеды нямала зрабілі, каб беларуская мова была прызнаная як роўная сярод іншых моў свету. Родная мова – душа народа, калі яна знікае – знікае сам народ. Родную мову трэба любіць і шанаваць, паважаць і не саромецца размаўляць на ёй, берагчы ад забыцця.
Запрашаем на выставу ўсіх, хто зацікаўлены вывучэннем беларускай мовы. На выставе прадстаўленны кнігі беларускіх аўтараў: Янка Купала, Якуб Колас, Кандрат Крапіва, Яўгеніі Янішчыц і інш.