Як дзеці далучаліся да паэзіі...

28.03.2022

 23 сакавіка на базе дзіцячага сада №5 г.п. Бешанковічы адбылося мерапрыемства, прысвечанае Сусветнаму дню паэзіі. У актавай зале садка сабраліся выхаванцы старэйшых груп.

 Бібліятэкарам Казак С.А. быў арганізаваны “паэтычны кірмаш”, на якім былі прадстаўлены кнігі вершаў рускіх і беларускіх паэтаў. Яна чытала выхаванцам вершы Пушкіна, Маякоўскага, Міхалкова, Успенскага і сучасных паэтаў. Потым прайшоў конкурс выразнага чытання, у якім прынялі ўдзел дзевяць выхаванцаў сада. Усе ўдзельнікі конкурсу атрымалі салодкія прызы.

 Напрыканцы мерапрыемства дзеці маглі пазнаёміцца з кнігамі, прадстаўленымі на “паэтычным кірмашы”, выбраць кнігу, якая спадабалася, патрымаць яе ў руках, паглядзець каляровыя ілюстрацыі.