”Як не дрэвам, хоць кветкай прарасту для жывых“

01.10.2026

 Сама гісторыя вучыла:
Шануй, народзе, і цані —
Усё, што поіць-жывіць шчыра
Тваёй свабоды карані!
Шануй душу сваю, народзе,
І ўласнай памяці не траць…

 29 верасня для наведвальнікаў філіяла ”Вярхоўская сельская бібліятэка“ прайшла літаратурная гадзіна ”Як не дрэвам, хоць кветкай прарасту для жывых“, прысвечаная 95-годдзю з дня нараджэння знакамітага беларускага пісьменніка Ніла Гілевіча.
 Паэт нарадзіўся ў маляўнічым лясным куточку беларускай зямлі — на Лагойшчыне — і быў сапраўдным сынам сваёй Айчыны. На мерапрыемстве гучалі песні, напісаныя на вершы Ніла Гілевіча, а госці і вучні з задавальненнем чыталі яго паэтычныя творы. Бібліятэкар падзялілася цікавымі фактамі з біяграфіі і творчага шлях пісьменніка.
 На кніжнай выставе ”Пясняр зямлі беларускай“ прадстаўлены творы Ніла Гілевіча, якія, быццам сапраўдныя самацветы, упрыгожваюць нашу літаратуру і не губляюць сваёй актуальнасці сёння. Яго знакаміты раман у вершах ”Родныя дзеці“ даўно разышоўся на цытаты. Творчасць Ніла Гілевіча заўсёды вучыла і вучыць моладзь сумленнасці, узаемадапамозе і павазе да сваіх каранёў.
 Мерапрыемства прайшло на высокім эмацыйным узроўні. Вучні праявілі вялікую актыўнасць і шчырую цікавасць да асобы і спадчыны вялікага паэта.