“Як Сарока з Жаваранкам паспрачаліся”

24.03.2021

  22 сакавіка ў народным календары свята “Саракі”. Людзі выходзяць клікаць вясну. Выпякаюць з цеста птушак. Лічыцца, што калі чалавек у гэты дзень заўважыць і наліча 40 птушак, ён увесь год будзе здаровы і шчаслівы.
  З нагоды свята удзельнікі Тэатра кнігі Васі Вясёлкіна (Вярхоўская сельская бібліятэка) і народнага клуба “Бараболя” (Вярхоўскі сельскі дом культуры) падрыхтавалі тэатралізаванае прадстаўленне “Як Сарока з Жаваранкам паспрачаліся”. Дзеці разам з Сарокай , Жаваранкам і Савой вадзілі карагоды, адгадвалі загадкі, гулялі ў гульні, называлі прыкметы вясны, спявалі песні, частаваліся традыцыйнымі прысмакамі.