Паважаныя сябры, наведвальнікі нашай бібліятэкі!
Кожны год 21 лютага ва усім свеце адзначаецца Дзень роднай мовы. Да гэтага свята ў нашай бібліятэцы падрыхтавана выстава – паэтычны вернісаж «Які гэта цуд – мова мая родная!» На выставе прадстаўлены кнігі класікаў беларускай літаратуры, творы нашых землякоў і сучасных паэтаў. У гэты дзень гучыць роднае слова: наведвальнікі і супрацоўнікі бібліятэкі чытаюць творы беларускіх аўтараў на роднай мове.
Запрашаем Вас акунуцца ў атмасферу свята!