22 лютага ў філіяле «Астровенская сельская бібліятэка» праходзіла акцыя «Гавары са мной па–беларуску!». А яшчэ ў гэты дзень бібліятэкар запрасіла вучняў 8 класа ДУА «Астравенская дзіцячы сад – сярэдняя школа Бешанковіцкага раёна» на вечар – успамін «Ён любіў Беларусь нашу мілую», прымеркаваны да 65–годдзя Алеся Пісьмянкова.
Да мерапрыемства падрыхтавана прэзентацыя па старонках жыцця і творчасці пісьменніка, агляд яго паэзіі.