З кнігі – на экран

06.02.2026
  У студзені ў аддзеле абслугоўвання і інфармацыі цэнтральнай раённай бібліятэкі у рамках праекта ”У меня юбилей! Познакомимся скорей!“ прайшоў літаратурны агляд ”З кнігі – на экран“, прысвечаны юбілею выдатнага беларускага  пісьменніка Івана Пятровіча Шамякіна. Творчасць Івана Шамякіна займае асаблівае месца ў беларускай літаратуры. Яго творы не губляюць сваёй актуальнасці і застаюцца важнымі для многіх пакаленняў беларусаў. Літаратурную спадчыну пісьменніка вывучаюць у школах, экранізуюць на вялікіх экранах, а яго кнігі перакладзены больш чым на 30 моў свету.
  Таксама ў гэты перыяд бібліятэкары падрыхтавалі літаратурную гадзіну ”Мележа слова крочыць па свеце“ да юбілею Івана Паўлавіча Мележа — песняра Палескага краю і ўсёй Беларусі. У сваёй творчасці ён засведчыў вялікую любоў да людзей і роднай зямлі. Чытачы даведаліся пра жыццёвы і творчы шлях гэтага вядомага пісьменніка, яго спадчыну і значнасць для беларускай культуры.