Разам з вясною на нашу зямлю прыйшло вялікае свята "Вялікдзень".
10 красавіка Вярхоўская сельская бібліятэка запрасіла ўсіх жадаючых на фальклорнае свята "З павагай да даўніны далёкай". Вучні ДУА "Вярхоўская базавая школа" разам з дарослымі спявалі песні, танчылі. Бібліятэкар распавядала, што з яйкам старажытныя людзі звязвалі тайну нараджэння жыцця, а з хлебам (пасхай) - само жыццё, а таксама пра сэнс народнага выслоўя : "Свята Вялічка з чырвонам яечкам".
Усе ўдзельнікі з задавальненнем гулялі ў гульні :"Біткі", "Спрытны паляўнічы", качалі яйкі.