З вытокаў роднай мовы

08.09.2025

  Штогод у першую нядзелю верасня Беларусь адзначае адно з самых светлых і інтэлектуальных святаў – Дзень беларускага пісьменства. Гэта не проста дата ў календары, а падзея, якая аб'ядноўвае мінулае, сучаснасць і будучыню. 
  Да гэтага дня ў філіяле "Драздоўская сельская бібліятэка" прайшоў гістарычны экскурс "З вытокаў роднай мовы". Падчас мерапрыемства ўдзельнікі здзейснілі падарожжа ў глыб гісторыі ўзнікнення пісьменства і кнігадрукавання. Бібліятэкар пазнаёміла сваіх чытачоў з біяграфіяй вялікага кнігадрукара Францыска Скарыны, з жыццём і дзейнасцю першых асветнікаў беларускай зямлі Ефрасінні Полацкай і Сымона Буднага. Было прапанавана прысутным паўдзельнічаць у віктарыне "Гартаячы старонкі мінулага". 
 Таксама ў бібліятэцы была аформлена кніжная выстава. Напрыканцы мерапрыемства бібліятэкар правяла агляд прадстаўленых кніг.