1 лістапада Вярхоўская сельская бібліятэка і ўдзельнікі клуба "Бараболя" правялі гістарычную вечарыну (абрадавае свята ) “Запалім свечку памяці”, прысвечаную Дню памяці Восеньскіх Дзядоў.
У дзень светлай памяці,
у дзень нашага духоўнага
прасвятлення,
у памінальную Змітраўскую суботу
ўзгадайце імёны
сваіх родных і блізкіх,
знаёмых і суседзяў,
сяброў і калег па працы,
усіх тых, хто загінуў або сканаў
без усялякіх звестак,
усіх тых, за каго ніхто
і ніколі ўжо не памоліцца,
не вып’е чарку,
не прыйдзе на паклон да магілы.
На працягу года свята “Дзяды” адзначаюць некалькі разоў. Апошнія (Змітраўскія, Вялікія, Асяніны, Тоўстая вячэра) – самыя галоўныя. На “Дзяды” у цэнтры абраду – вячэра ў памяць памерлых сваякоў.
Дзяды – гэта дзень, калі мы не толькі падводзім вынікі пражытага года, але і задумваемся над сэнсам свайго жыцця. На гэта свята дазвалялася спяваць і танчыць, таму што продкаў трэба было не толькі добра пачаставаць , але і павесяліць, тады яны будуць спрыяць у жыццёвых справах сям’і.