31 сакавіка ў чытальнай зале ЦРБ адбылася вечарына - партрэт "Зброяй сатыры, зброяй праўды", прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння Кандрата Крапівы. Прысутныя даведаліся аб жыцці і творчасці пісьменніка, паслухалі яго байкі, паглядзелі дакументальны фільм "Загадкі дзеда Крапівы".
Да мерапрыемства падрыхтавана выстава - прагляд кніг Крапівы з фонду цэнтральнай раённай бібліятэкі, выдадзены буклет "Кандрат Крапіва".