У гэтым годзе святкуецца 140–гадоў з дня нараджэння славутых майстроў паэтычнага слова Якуба Коласа і Янкі Купалы, творчасць якіх — адна з найярчэйшых старонак у гісторыі беларускай літаратуры.
З нагоды юбілеяў у чытальнай зале цэнтральнай раённай бібліятэкі прайшла літаратурна-музычная кампазіцыя «Жыццёвыя і творчыя дарогі» для вучняў ДУА «Сярэдняя школа № 2 г. п. Бешанковічы імя Героя Савецкага Саюза Міхаіла Мікалаевіча Ткачэнкі».
Гэта было сапраўднае свята, на якім гучалі вершы і песні ў выкананні беларускіх артыстаў, глядзелі відэа, разважалі, абмяркоўвалі, адказвалі на пытанні віктарыны «Па старонках жыцця і творчасці Я. Купалы і Я. Коласа».
Вядучыя прайшліся жыццёвымі сцяжынкамі юбіляраў, прыгадалі цудоўныя радкі з іх твораў, зазірнулі ў таямніцы шчырай беларускай душы, адданай свайму народу, сваёй зямлі.
Да мерапрыемства аформленна кніжная выстава «Песняры зямлі беларускай».