Якую трэба мець адданасць
І сэрца сынава, каб так
Любіць палескі край туманны
І маці бедны андарак
П.Панчанка
7 лютага Вярхоўская сельская бібліятэка запрасіла ўсіх жадаючых на юбілейную вечарыну “Жыў лёсам людзей на балоце”, прысвечаную 100-годдзю з дня нараджэння Івана Мележа.
Прысутныя з задавальненнем пазнаёміліся з кніжнай выставай твораў І.Мележа “Чалавек вялікай душы і таленту”, жыццёвым і творчым шляхам пісьменніка.
Да мерыпрыемства былі падрыхтаваны: прэзентацыя “Геній свайго часу” і інсцэніроўка ўрыўка з твора “Людзі на балоце”.
І.П.Мележ змог сваёй творчасцю не проста крануць, а нават ускалыхнуць душы чытачоў. Ён заўсёды застаецца побач з народам і свеціць яму з нябёсаў незгасальнай зоркай, застаецца геніем свайго часу…
На ўсім ,чым жыў, што рабіў гэты чалавек, ляжыць водсвет яго мудрасці…