21 лютага да Дня роднай мовы ў Бачэйкаўскай сельскай бібліятэцы прайшоў конкурс эрудытаў пад назвай "Жывое слова беларускае". На мерапрыемства былі запрошаны вучні сярэдніх класаў Бачэйкаўскай сярэдняй школы. Вучні прымалі ўдзел у конкурсе "Падумай і адкажы". Пераможцы былі ўзнагароджаны медалямі. У выкананні ўдзельнікаў народнага фальклорнага калектыву "Крыніца" прагучалі беларускія песні "А гармонік грае !" ,"Вёсачка мая".