"Звіні як званочак, ты родная мова"

24.02.2020

 У Астровенскай сельскай бібліятэцы да Дня роднай мовы прайшло свята "Звіні як званочак, ты родная мова". На мерапрыемства прыйшлі выхаванцы дзіцячага садка. Гасцей сустракалі Гаспадар і Гаспадыня. Гучалі беларускія народныя песні, жарты, прымаўкі. Была падрыхтавана і паказана казка, дзе галоўнымі героямі былі Лянівая Муха і Пчала.

 Гаспадары беларускай хаткі развіталіся з гасцямі, пажадалі ім цяпла, дабрыні і любові да сваёй бацькаўшчыны, да сваёй роднай беларускай мовы.