І покуль жыць будуць людзі,
Покуль сонца будзе ўсходзіць,
Жыць Купалы песня будзе
І імя яго ў народзе.
(А. Бачыла)
Ульская сельская бiблiятэка запрасіла моладзь на літаратурную гадзіну «Зямлі вялікай галасы». Багатую спадчыну пакінуў нам Янка Купала – паэт, драматург, палымяны публіцыст. Яго творы жывуць і будуць жыць праз стагоддзі. Удзельнікі мерапрыемства акунуліся ў атмасферу Купалаўскай лірыкі, адчулі прыгажосць роднай беларускай мовы.