“Зямля бацькоў – жыцця крыніца”

20.01.2022

   У 2022 годзе спаўняецца 575 год з дня першага ўпамінання Бешанковіч у гістарычных крыніцах. З гэтай нагоды ў чытальнай зале цэнтральнай раённай бібліятэкі адбылось адкрыццё выставы “Зямля бацькоў – жыцця крыніца”, дзе размешчаны матэрыялы, якія адлюстроўваюць гісторыю краю з далёкай мінуўшчыны і па сённяшні дзень.  Тут прадстаўлены рукапісныя матэрыялы, папкі – дасье, альбомы, а таксама кнігі, дзе размова ідзе пра наш раён. 
  Выстава складаецца з трох разделаў. Першы раздзел мае назву “Таленты сярод нас” і змяшчае матэрыялы аб пісьменніках, мастаках –  ураджэнцах края, зборнікі вершаў мясцовых паэтаў. Другі раздзел  “Вайна ў лёсе майго краю” змяшчае матэрыялы, якія датычацца часоў Вялікай Айчыннай вайны і герояў Савецкага Саюза, ураджэнцаў нашага краю. У трэцім раздзеле “Да вытокаў душой дакрануцца” сабраны   багаты матэрыял аб гісторыі раёна з мінулых часоў да нашых дзён. 
  Дапаўняюць выставу тэматычныя папкі: “Каб след застаўся на зямлі”, “Гістарычны скарб зямлі Бешанковіцкай”, “Ад вялікай перамогі да нашых дзён”, “Галерэя славутасцей роднага краю”, “Зямля, што нас узгадавала”, “З гісторыі прыдвінскіх весак”, “Людзі працоўнай славы”, “Установы асветы на Прыдзвінні”, “Льюцца вершы, як вада з крыніц”, якія папаўняюцца за кошт артыкулаў з газет і часопісаў.