Палажэнне аб арганізацыі і правядзенні раённага прафесійнага конкурсу “Лепшы арыгінальны сцэнарый, прысвечаны жыццю і творчасці беларускіх пісьменнікаў і паэтаў - юбіляраў 2022 года”

 Палажэнне

аб арганізацыі і правядзенні раённага прафесійнага конкурсу “Лепшы арыгінальны сцэнарый, прысвечаны жыццю і творчасці беларускіх пісьменнікаў і паэтаў - юбіляраў 2022 года”.

 

1.      Агульныя палажэнні:

1.1  Сапраўднае  палажэнне   рэгламентуе парадак і ўмовы правядзення раённага прафесійнага конкурсу  “Лепшы арыгінальны сцэнарый, прысвечаны жыццю і творчасці беларускіх пісьменнікаў і паэтаў - юбіляраў 2022 года” (далей - конкурс).

1.2. Арганізацыю і правядзенне конкурсу ажыццяўляе  дырэктар Дзяржаўнай установы культуры "Бешанковіцкая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма" і аддзел маркетынгу і рэкламы Бешанковіцкай цэнтральнай раённай бібліятэкі Дзяржаўнай установы культуры "Бешанковіцкая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма"

2.      Мэта:

      Мэта конкурсу – папулярызацыя творчасці лепшых прадстаўнікоў беларускай літаратуры, уцягванне ўдзельнікаў конкурсу ў актыўную творчую дзейнасць.

3.      Задачы:

3.1.  Актывізацыя работы па прапагандзе беларускай мастацкай літаратуры сярод карыстальнікаў бібліятэк.

3.2    Павышэнне  прэстыжу бібліятэкі як  сучаснага інфармацыйнага і культурна-асветніцкага цэнтра.

3.3.   Выяўленне перадавога вопыту, найбольш яркіх ідэй і творчых ініцыятыў.

4.      Тэрміны  правядзення:

4.1.    Конкурс праводзіцца з 1 лютага 2022 года па 15 снежня 2022 года.

4.2.  Для удзелу у конкурсе  на адрас  электроннай  пошты crb_beshenkovichimark@mail.ru, або непасрэдна ў аддзел маркетынгу і рэкламы накіроўваецца конкурсная работа.

4.3.   Тэрмін падачы  конкурсных работ - да 1 снежня 2022 года.

4.4.   Работы, якія паступілі пасля 1 снежня 2022 года, не разглядаюцца.

5.      Умовы ўдзелу

Удзельнікі конкурсу: Бібліятэкары ДУК “Бешанковіцкая ЦБС”

6.       Патрабаванні  да конкурснай работы:

6.1.  Конкурсная   работа - сцэнарый, прысвечаны жыццю і творчасці беларускага пісьменніка ці паэта - юбіляра 2022 года

6.2     Мова матэрыялаў  – беларуская.

6.3   Работа  павінна быць прадстаўлена ў фармаце тэкставага дакумента (фармат старонкі А4, палі старонкі: верхняе і ніжняе - 20 мм, левае - 30 мм, правае - 10 мм., шрыфт - Times New Roman, 14 кегль, міжрадковы інтэрвал - 1,5 радка, абзацны водступ павінен быць аднолькавым на працягу ўсяго тэксту і раўняцца 1,25 см. выраўноўванне тэксту - па шырыні, фармат ілюстрацыі JPEG).

6.4    ЗАБАРОНЕНА    запазычанне сцэнарыяў з сеткі Інтэрнэт, часопісаў і іншых крыніц.  За аўтарства работ нясуць адказнасць удзельнікі конкурсу.

7.      Журы конкурсу:

7.1.    У склад журы ўваходзяць дырэктар і спецыялісты ЦРБ ДУК "Бешанковіцкая ЦБС".

7.2.    Журы ацэньвае работы ўдзельнікаў па наступных крытэрыях:

- арыгінальнасць

- інфарматыўнасць (паўната і паслядоўнасць аповеду аб выбранай асобе)

- лаканічнасць

- выбар выразных мастацкіх сродкаў

- актуальнасць

- афармленне

8.      Падвядзенне вынікаў конкурсу:

8.1.   Падвядзенне вынікаў конкурсу адбудзецца на нарадзе бібліятэкараў у снежні 2022 года.

8.2.   Па выніках конкурсу пераможцы будуць узнагароджаны дыпломамі 1, 2,3 ступені.

8.3.  Інфармацыя аб выніках конкурсу і лепшыя конкурсныя работы будуць прадстаўлены на сайце ўстановы http://beshenkovichicbs.by/ru

8.4.  Матэрыялы, прадстаўленыя на конкурс, не вяртаюцца і будуць выкарыстоўвацца ў рэкламнай дзейнасці ўстановы.

8.5.    Удзел у конкурсе з'яўляецца згодай з умовамі конкурсу.                         

                                                                   Кантакты для даведак: тэлефон: 6-50-68

                                                                   Email: crb_beshenkovichimark@mail.ru