21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Родная мова жыве ў культуры кожнага народа. Традыцыі, звычаі, літаратура, мастацтва і гісторыя асобнай нацыі перадаюцца з пакалення ў пакаленне ад бацькоў да дзяцей з дапамогай мовы.
Каб даць магчымасць адчуць непаўторнасць і прыгажосць беларускай мовы цэнтральная раённая бібліятэка для сваіх чытачоў правяла шэраг мерапрыемстваў.